Усе навіны

Старшыня «Мiнска» Шакола пра Вяргуна: «Нікому не гарантаванае месца ў камандзе. Зараз ніхто з гульцоў не мае кантракты»

23 траўня, 20:25

Старшыня «Мiнска» Юрый Шакола падзяліўся меркаваннем пра будучыню найлепшага трэнера Беларусі Расціслава Вяргуна.

Спецыяліст з 2019 года ўзначальвае каманду і зборную Беларусі. Па выніках апошніх трох сезонаў Вяргун прызнаваўся найлепшым трэнерам краіны.

– Вяргун застаецца?

– Ха.

– Вы не ведаеце?

– Нікому не гарантаванае месца ў галоўных камандах, пакуль не будзе праведзена пэўная праца.

Усё будзе рашацца праз адбор. Трэба шмат што абмяркоўваць: канцэпцыю, хто застанецца. На дадзены момант ніхто з гульцоў не мае кантракты за выключэннем маладых перспектыўных хлопцаў.

Усе пройдуць адбор, які ўлетку будзе адбывацца. Мы не спыняемся, мы працуем, – сказаў Шакола.

Нагадаем, у Лізе ВТБ-2022/23 каманда атрымала толькі тры перамогі. Акрамя таго, "Мінск" 15-ы раз запар выйграў чэмпіянат Беларусі.