Усе навіны

Максім Салаш: «У Ніжнім Ноўгарадзе шмат прыемных месцаў, ёсць на што паглядзець»

3 чэрвеня, 15:46

Гулец зборнай Беларусі Максім Салаш расказаў пра жыццё ў Ніжнім Ноўгарадзе.

– Ты застаешся ў «Ніжнім»?

– Пакуль не зразумела. Я без кантракту. Разглядаем з агентам варыянты. Зараз зборная, затым займуся індывідуальнай падрыхтоўкай да наступнага сезона, а дзе яго правяду, яшчэ не зразумела.

– Як тваёй сям'і жылося ў Ніжнім Ноўгарадзе?

– Не дрэнна. Жонка з дачкой увесь час былі побач. Адзінае, зіма выдалася вельмі халодная, ветраная. Нязвыкла. Былі дні, калі немагчыма было выйсці на вуліцу з каляскай. Але ў цэлым усё спадабалася. Асабліва ўвесну хораша, калі прырода ажывае, расквечваецца незвычайнымі фарбамі. У горадзе шмат прыемных месцаў, дзе можна пагуляць. Ёсць на што паглядзець.

– Чым Мішэль радуе тату?

– Галоўнае – ужо пайшла! У красавіку споўніўся годзік, і, калі з'язджалі з Ніжняга, якраз пачала рабіць першыя самастойныя крокі. А ў Мінску пайшла больш упэўнена. Сама есць, гаворыць, што хоча, куды ёй трэба. А ёй трэба ўсё. Непаседа. Таму цяпер за ёй вока ды вока патрэбна, – распавёў Салаш.