Усе навіны

Малашка перайшла ў «Рамат-Хашарон»

10 ліпеня, 21:32

Беларуская баскетбалістка Ксенія Малашка падпісала кантракт з ізраільскім клубам «Рамат-Хашарон».

Нагадаем, беларуска была абраная пад агульным 35-м пікам камандай «Чыкага Скай» на драфце жаночай НБА. Малашка апынулася сярод 18 баскетбалістак «Чыкага», якія 30 красавіка былі выкліканыя на трэніровачны кэмп. Аднак беларуска на зборы не прыехала.

Як пазней паведаміў галоўны трэнер «Чыкага Скай», Малашка паступіла ў аспірантуру і будзе гуляць у Еўропе.