Усе навіны

Генмэнэджэр зборнай ЗША: «Гаварылі з Эмбіідам наконт выступаў у Парыжы-2024»

29 ліпеня, 14:15

Генеральны менеджэр зборнай ЗША Грант Хіл распавёў аб размове з цэнтравым «Філадэльфіі» Джоэлем Эмбіідам наконт магчымых выступаў за каманду. «Адкажу на гэта проста - так, мы размаўлялі. Ён мае варыянты, ён выдатны гулец. Мы размаўлялі з ім наконт наступнага лета. Паглядзім, што будзе», - сказаў Хіл. Наступным летам адбудзецца Алімпіяда-2024. Эмбіід мае грамадзянства ЗША і Францыі. Таксама ён мог выступаць за Камерун, дзе нарадзіўся.