Усе навіны

На ЧС-2023 згуляюць 55 прадстаўнікоў НБА – гэта рэкорд

25 жніўня, 08:25

55 гульцоў НБА прымуць удзел у ЧС-2023.

Гэта новы рэкорд турніру. Папярэдні ўсталявалі ў 2019 годзе, калі было 54 прадстаўнікі НБА. Тады яны былі ў 17 зборных, сёлета – у 20.

Больш за ўсё гульцоў НБА ў складзе ЗША – 12. Аўстралія мае 9 прадстаўнікоў, Канада – 7, Германія – 4, Францыя і Сербія – па 3.

На ЧС згуляюць прадстаўнікі 24 франшызы НБА. 4 каманды маюць па 5 гульцоў у складзе нацыянальных зборных – «Мінесота», «Арланда», «Аклахома» і «Юта».

ЧС-2023 стартуе 25 жніўня і працягнецца да 10 верасня.