Усе навіны

Усе дэбютанты ЧС-2023 па баскетболе атрымалі мінімум па адной перамозе

28 жніўня, 13:57

Зборныя, якія дэбютавалі на чэмпіянаце свету па баскетболе сёлета, выйгралі мінімум па адным матчы.

Зборныя Грузіі, Латвіі, Каба-Вэрдэ і Паўднёвага Судана ўпершыню выступілі на сусветным першынстве па баскетболе.

Усе гэтыя каманды ўжо атрымалі мінімум па адной перамозе - зборная Каба-Вэрдэ абгуляла Венесуэлу (81:75), Паўднёвы Судан перамог Кітай (89:69), Грузія – Каба-Вэрдэ (85:60), Латвія – Ліван (109:70) і Францыю (88:86).