Усе навіны

Канада ў авертайме адолела ЗША ў матчы за 3-е месца на ЧС-2023 па баскетболе

10 верасня, 14:01

Сёння, 10 верасня, адбыўся матч за 3-е месца на чэмпіянаце свету па баскетболе.

Зборная ЗША ў авертайме прайграла Канадзе – 118:127.

У фінале Германія згуляе з Сербіяй.

Турнір праходзіць у Японіі, Інданезіі і Філіпінах.

Чэмпіянат свету па баскетболе

За 3-е месца

ЗША – Канада – 118:127 (25:23, 31:24, 26:33, 29:20, 7:16 АТ)

ЗША: Эдвардс (24+5 падбораў), Рыўз (23), Брыджэс (19+9 падбораў), Портыс (14), Брансан (13), Харт (10), Халібертан (6), Кеслер (6), Джонсан (3)

Канада: Брукс (39+падбор+5 асістаў), Гілджэс-Аляксандр (31+6 падбораў+12 асістаў), Барэт (23), Дорт (11), Алінік (11), Аляксандэр-Уокер (5), Павел (4), Эджым (3), Эдзі (0)