Усе навіны

Германія другі раз у гісторыі выйграла вялікі турнір зборных па баскетболе

10 верасня, 18:04

Зборная Германіі па баскетболе атрымала перамогу над Сербіяй у фінале чэмпіянату свету-2023.

Германія другі раз у гісторыі выйграла вялікі турнір зборных. Папярэдняе чэмпіёнства Германія заваявала на Еўрабаскеце-1993 пад кіраўніцтвам цяперашняга галоўнага трэнера зборнай Сербіі Свяціслава Пешыча.

Да гэтага найлепшым вынікам зборнай Германіі на чэмпіянатах свету была бронза ў 2002 годзе.

Германія перамагла Сербію з лікам 83:77.