Усе навіны

Джош Гідзі – найлепшы малады гулец ЧС-2023 па баскетболе

10 верасня, 19:30

Баскетбаліст зборнай Аўстраліі Джош Гідзі прызнаны найлепшым маладым гульцом чэмпіянату свету-2023.

20-гадовы Гідзі ў сярэднім праводзіў на пляцоўцы 27,7 хвіліны, набіраў 19,4 ачка, 5 падбораў, 6 перадач.

Аўстралія заняла дзясятае месца на чэмпіянаце.

У катэгорыю маладых гульцоў на ЧС адносілі баскетбалістаў да 21 года ўключна.

Чэмпіёнам ЧС стала зборная Германіі.