Усе навіны

Кіраўнік «Мінска» Шакола пасля сезона з 3 перамогамі ў расійскай лізе: «Мы кожны год спрабуем дабрацца да гэтага плэй-оф»

10 верасня, 23:57

Дырэктар «Мiнска» Юрый Шакола падзяліўся меркаваннем пра новы сезон Лігі ВТБ.

У мінулым сезоне каманда здолела перамагчы толькі ў трох матчах.

– Разумеем, што ў нас ёсць ліга ВТБ. А той, хто за намі сочыць, мусіць, знаёмы, што такое ліга ВТБ. Калі хтосьці не і знаёмы, то я скажу, што гэта адна з наймацнейшых еўрапейскіх ліг, якая сябе пазіцыянуе менавіта так.

– Задачы паставілі, нягледзячы на тое, што яшчэ як бы ўкочваеце сезон?

– Мы кожны год спрабуем дабрацца да гэтага плэй-оф, – сказаў Шакола.