Усе навіны

Кацярына Сныціна: «БЧБ – арыенцір, куды ісці і дзе шукаць сваіх людзей. З Днём нацыянальнага сцяга і герба, дарагія мае»

19 верасня, 19:36

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна напісала пост, прымеркаваны да Дня прыняцця беларускай сімволікі – герба Пагоня і бел-чырвона-белага сцяга.

– Я «прачнулася» толькі ў 2020. Бел-чырвона-белы – гэта колеры, якія суправаджаюць мяне цяпер заўсёды, куды б я не перамяшчалася. Сцяг вісіць у кожнай кватэры, дзе я жыву. З гэтым сцягам прыходзяць сябры падтрымаць мяне на баскетбольныя матчы па ўсім свеце. Гэты сцяг – арыенцір, куды ісці і дзе шукаць сваіх людзей: на такіх мерапрыемствах, як прайд або мітынгах, арганізаваных мясцовымі супольнасцямі. Гэта мой сцяг 🤍❤️🤍, і я ім ганаруся! З Днём нацыянальнага сцяга і герба, дарагія мае! – напісала Сныціна.