Усе навіны

Блізнюк разам з «Лакаматывам-Кубань» узяў срэбра Суперкубку ВТБ

25 верасня, 14:10

«Лакаматыў-Кубань» беларускага баскетбаліста Уладзіслава Блізнюка саступіў «Зеніту» (83:85) у фінале Суперкубка ВТБ.

Такім чынам спартсмен стаў уладальнікам сярэбраных узнагарод. У фінальным матчы Блізнюк набраў 7 ачкоў і зрабіў 2 перадачы.

Адзначым, што ў матчы за 3-е месца «Фенербахчэ» адолеў «Ніжні Ноўгарад» (82:80).