Усе навіны

Сныціна заявіла, што сустракаецца з дзяўчынай: «Мае сябры і сям'я заўсёды ведалі, з кім я ў стасунках»

30 верасня, 16:04
11

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт і расказала, што мае стасункі з дзяўчынай.

– З дзяцінства ў мяне ніколі не было прыярытэтаў мужчына-жанчына. Я бачыла, што людзі могуць быць шчаслівымі і няшчаснымі ў любых парах. Я з 17 гадоў гуляю за мяжой: Францыя, Турцыя і гэтак далей. У кожным сезоне я сустракала пары дзяўчынак, якія былі як шчаслівыя, так і няшчасныя.

— Што рабіць вось гэтым двум жанчынам чароўным? Таленавітым, вар’яцка таленавітым. Адна шматразовая чэмпіёнка па баскетболе, гонар краіны. Другая выканаўчая дырэктар свабоднага тэатра, надзвычайны таленавіты чалавек. І яны адзін аднаго кахаюць.

— Чаму ты думаеш, што мы не ведаем, што нам рабіць?

У маіх сілах ачысціць сваё інфаполе, сваё асяроддзе і пакінуць толькі людзей, якія мяне прымаюць мае каштоўнасці, разумеюць, што калі я вырашыла, што мая жонка – гэта мой галоўны чалавек, то супер, толькі віншаванні, а не: «Кацярына, наогул шлюб – гэта толькі паміж мужчынам і жанчынай».

З-за той атмасферы ў Беларусі, майго светаадчування, калі я прыязджала ў Беларусь на адзін-два месяцы паміж сезонамі і трэніравалася ў зборнай, ад паветра, якое было там, мне ніколі не прыходзіла ў галаву быць адкрытай: «Вось я ў адносінах з дзяўчынай». Мае сям'я, сябры заўсёды ведалі, калі я была з кімсьці ў адносінах, з кім я сустракаюся. У маім коле не было праблем. Але дзяліцца гэтай інфармацыяй з людзьмі мне не хацелася на нейкім унутраным узроўні.

Але ўсё ідэальна супала зараз. Я сустрэла Надзю. І я сустрэла яе ў Лондане. Я лічу яго самым вольным горадам, дзе настолькі людзі талерантныя адзін да аднаго. І я яе сустрэла ў 37, як быццам у самы стабільны момант майго жыцця, калі я зразумела, хто я, чаго я хачу, як я хачу ўсяго гэтага дабіцца. І я стала адчуваць сябе настолькі свабоднай. Цяпер я проста адчуваю, што мяне распірае», – сказала Сныціна.

Паказаць яшчэ 11