Усе навіны

Баскетбалістка «Гарызонта» і падпісантка за рэжым Яхнавец: «Крытыку трэнера ў любым фармаце ўспрымаю станоўча»

16 кастрычніка, 19:55

Навічок «Гарызонту» і падпісантка за рэжым Яна Яхнавец распавяла пра свае планы на будучыню, а таксама пра тое, як ставіцца да крытыкі з боку трэнераў.

– Спартыўны век даволі кароткі. Ты ўжо думала, што потым?

– Мне 22 гады, пакуль не хочацца задумвацца, наколькі доўгай будзе кар'ера. Але буду сачыць за сваім здароўем і, зыходзячы з гэтага, вырашаць, наколькі доўга заставацца ў гульні. Так, сапраўды, спартыўны век не доўгі, асабліва калі суправаджаецца нейкімі траўмамі. Я ўжо ў 16 гадоў перажыла пластыку пярэдняй крыжападобнай звязкі калена. Усе гэтыя спартыўныя траўмы заўсёды накладваюцца адзін на аднаго. Але, з іншага боку, у зале пакідаеш усё, што ў цябе ёсць: здароўе, і фізічнае, і маральнае. Ты стараешся і ўжо не звяртаеш увагу на тое, што баліць.

– Можна звярнуць увагу, што трэнеры часам паводзяць сябе жорстка. Не крыўдуеце?

– Крытыку трэнера ў любым фармаце ўспрымаю станоўча. Я спрабую рэалізаваць тое, што ад мяне патрабуюць. Калі ёсць заўвагі, значыць, хочуць, каб я стала лепш, выправіла нейкія недахопы. Так што крытыка ў нас толькі канструктыўная, – сказала Яхнавец.