Усе навіны

Першы матч Вембаньямы ў НБА стаў другім самым папулярным дэбютам у лізе ў гісторыі

27 кастрычніка, 15:50

Дэбют Віктара Вембаньямы ў НБА за «Сан-Антоніа» паглядзела рэкордная колькасць гледачоў.

19-гадовы француз дэбютаваў у матчы супраць «Даласа» (119:126). Ён набраў 15 ачкоў, 5 падбораў, 2 перадачы.

Гэты матч стаў самым папулярным дэбютам у НБА за апошнія 11 гадоў – яго праглядзела 2,99 млн гледачоў, а таксама другім самым папулярным у гісторыі – больш праглядаў набраў дэбют Леброн Джэймса за «Кліўленд» у 2003 годзе – 3,03 млн.

Колькасць гледачоў NBA League Pass у Францыі вырасла на 220% у параўнанні з сярэднім паказчыкам леташняга рэгулярнага сезона.