Усе навіны

Генеральны сакратар БФБ Марыніна: «Трэба цi павялічыць бюджэт «Мінска» ў два разы, цi заяўляцца ў расiйскую лігу на клас ніжэй»

11 снежня, 09:57
1

Генеральны сакратар Беларускай федэрацыі баскетбола Анастасія Марыніна падзялілася меркаваннем пра бягучы стан і будучыню клуба «Мінск».

«Як сказаў Максім Рыжанкоў, на жаль, кожны матч каманды «Мінск» – гэта ўдар па іміджы беларускага баскетбола. Безумоўна, нам хочацца перамог. І мы бачым, што і спартсмены, і трэнеры робяць усё магчымае. Але, нажаль, на сённяшні дзень клас гульцоў, якія маюцца ў ростры каманды «Мінск», моцна саступае класу гульцоў астатніх каманд з Лігі ВТБ.

З гэтым трэба нешта рабіць. На наступным тыдні адбудзецца вялікая нарада. Мы ўвесь час знаходзімся на сувязі з кіраўніцтвам Лігі ВТБ, якіх таксама не задавальняе такое становішча клуба. І тут трэба разумець: цi павялічваць бюджэт у два разы, каб была магчымасць прыцягнуць і нашых гульцоў, а нашыя топ-10 баскетбалістаў не гуляюць у клубе «Мінск», бо маюць больш высокія прапановы па заробку, цi мы заяўляемся ў лігу на клас ніжэй – гэта [расiйскiя] Суперліга 1 і моладзевая Ліга ВТБ. Нам рашэнне будзе неабходна прыняць да траўня», – сказала Марыніна.