Усе навіны

Расціслаў Вяргун: «Заўсёды зайздросціў амерыканцам, бачачы, як крута яны развіваюць ЗЛЖ, прывіваюць мары дзецям»

25 снежня, 17:08

Беларускі трэнер Расціслаў Вяргун расказаў, што ўзяў для сябе за час жыцця ў ЗША.

– Раскажыце падрабязней пра ЗША – які самы галоўны ўрок вы вынеслі адтуль? Што ўзялі для сябе як будучага трэнера?

– У ЗША я зразумеў, наколькі баскетбол «разабраная» і комплексная гульня, наколькі шмат у ёй ідэй, думак. Убачыў, як людзі жывуць баскетболам, аналізуюць яго, прадумваюць.

Ты заражаешся баскетболам у Амерыцы, жадаеш быць часткай гэтага, разумееш, наколькі гэта папулярна і крута там. Я заўсёды зайздросціў ім, таму што бачыў, як крута яны развіваюць моладзь, развіваюць здаровы лад жыцця, прывіваюць мары дзецям.

Плюс там я сустрэў людзей, якія паказалі мне добры прыклад, навучылі быць мужчынам, адказваць за свае словы, рабіць сваю працу якасна. Менавіта там я ўзяў прынцыпы, якіх прытрымліваюся дагэтуль, – распавёў Вяргун.