Усе навіны

В. а. галоўнага трэнера «Мінска» Сухавецкі: «Трэба вучыцца гуляць канцоўкі, таму што ў канцы праяўляецца характар, цвёрдасць»

21 студзеня, 19:39

В. а. галоўнага трэнера «Мінска» Аляксей Сухавецкі пракаментаваў паразу ад «Руны» (62:76).

– У другой дзесяціхвілінцы мы пачалі баяцца самі сябе, перасталі гуляць так, як мы дамаўляліся. У нас выдатна атрымлівалася гуляць у першай чвэрці, але потым мы проста ганялі мяч у дзесяці метрах ад кольца. Гэта быў не агрэсіўны баскетбол. Складана набіраць ачкі, калі ты бегаеш 20 секунд у дзесяці метрах ад кольца. У перапынку мы пагаварылі пра гэта, стала значна лепш, мы сталі агрэсіўней.

Нам трэба вучыцца гуляць канцоўкі, таму што ў канцы праяўляецца характар, цвёрдасць, клас гульца. У той момант, калі павінны былі зачапіцца за гульню, не забілі, а супернік закінуў тройчы запар, і розніца стала недасягальнай для нас, – сказаў Сухавецкі.