Усе навіны

В. а. галоўнага трэнера «Мінска» Сухавецкі пра паразу ад «Руны»: «Шмат сёння атрымлівалася, па статыстыцы шмат роўных лічбаў»

21 студзеня, 21:16

В. а. галоўнага трэнера «Мінска» Аляксей Сухавецкі пракаментаваў паразу ад «Руны» (62:76).

«Каманду «Руна» віншую з перамогай. У нас шмат чаго сёння атрымлівалася, па статыстыцы вельмі шмат роўных лічбаў. Але канцоўка ўсё расставіла на свае месцы. Апошнія 2.5 хвіліны мы не змаглі з добрых сітуацый набраць ачкі, а супернік дзесьці ў нават больш складаных сітуацыях іх набраў. Таму мы працягваем вучыцца гуляць у канцоўцы, спадзяюся, у нас гэта атрымаецца», – сказаў Сухавецкі.