Усе навіны

Тэры Розір пяройдзе ў «Маямі»

23 студзеня, 18:45

Баскетбольны клуб «Шарлот» абмяняў атакавалага абаронцу Тэры Розіра ў «Маямі», паведамляе інсайдэр Эдрыян Ваджнароўскі.

Розіра абмянялі на пік першага раунда 2027 і Кайла Лаўры.

У гэтым сезоне Розір у сярэднім набірае 23,2 ачка, 3,9 падбору, 6,6 перадачы.

Лаўры ў гэтым сезоне правёў за «Маямі» 37 матчаў. У сярэднім ён набіраў 8,2 ачка, 3,5 падбору, 4,0 перадачы.