Усе навіны

Малашка дэбютавала за славацкую «Славію»

10 снежня, 22:21

Беларуская баскетбалiстка Ксенiя Малашка дэбютавала за «Славію» з Банска-Быстрыцы ў матчы чэмпіянату Славакіі супраць «Кошыцэ» (127:62).

23-гадовая форвард правяла на пляцоўцы 21 хвіліну 55 секунд, набрала 18 ачкоў, здзейсніла 8 падбораў і па тры перадачы і перахопы.

«Славія» з 9 перамогамі ў 11 матчах чэмпіянату Славакіі дзеліць другое месца ў табліцы, лідзіруюць «Пістанске Чайкі» з 10 перамогамі.

Нагадаем, у красавіку Малашка была абраная на драфце жаночай НБА пад 35-м нумарам камандай «Чыкага Скай». У ліпені баскетбалістка падпісала кантракт з «Рамат-Хашаронам» з Ізраіля, аднак пачатак сезона лігі ў гэтай краіне быў адкладзены з-за пачатку ў кастрычніку актыўных ваенных дзеянняў у адказ на атаку палестынскай тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС.