Усе навіны

Экс-гулец НБА Роберт Рыд памёр ва ўзросце 68 гадоў

21 лютага, 23:28

Памёр былы гулец «Х'юстана» Роберт Рыд.

Яму было 68 гадоў. Рыд правёў у НБА 13 сезонаў. «Хʼюстан» абраў яго на драфце 1977 года. Ён правёў у камандзе 10 сезонаў, прапусціўшы кампанію 1982-83 гадоў па рэлігійных прычынах.

Разам з камандай выходзіў у фіналы НБА ў 1981-м і 1986-м гадах, аднак абодва разы «Хʼюстан» прайграваў «Бостану». Таксама на працягу карʼеры ён выступаў за «Шарлот», «Портленд» і «Філадэльфію».

Рыд правёў у НБА 919 матчаў, набіраючы ў сярэднім 11,4 ачка, 4,5 падбору і 2,7 перадачы.