Усе навіны

Дончыч і Дэразан – найлепшыя гульцы тыдня ў НБА

12 сакавіка, 14:30

НБА назвала найлепшых гульцоў 20-га тыдня ў Заходняй і Усходняй канферэнцыях.

На Захадзе найлепшым стаў Лука Дончыч з «Даласа», яго каманда атрымала 2 перамогі і пацярпела адну паразу.

Дончыч у сярэднім набіраў 37,7 ачка, 10,3 падбору і 10,7 перадачы.

На Усходзе найлепшым прызнаны Дэмар Дэразан з «Чыкага», яго клуб тройчы перамог і 1 раз прайграў.

Дэразан у сярэднім набіраў 29,8 ачка, 5,5 падбору і 6,3 перадачы.