Усе навіны

«Мінск» здабыў першую перамогу ў Лізе ВТБ у сезоне

27 сакавіка, 20:11

27 сакавіка «Мінск» перамог «Астану» (60:58).

Гэтая перамога стала першай для беларускай каманды ў сезоне Лігі ВТБ. Да гэтага сталічны калектыў пацярпеў 34 паразы ў 34-х матчах.

Усяго ў розыгрышы Лігі ВТБ «Мінску» засталося правесці пяць матчаў.