Усе навіны

Сухавецкі пра першую перамогу «Мінска»: «Хлопцы з'ядналіся і паказалі мужчынскі характар»

27 сакавіка, 21:29

Выконваючы абавязкі галоўнага трэнера «Мінска» Аляксей Сухавецкі пракаментаваў перамогу над «Астаной» (60:58).

«Віншую ўсю нашу арганізацыю з гэтай перамогай. У гэтай няпростай сітуацыі, якая склалася цяпер у нас: траўма Зака, ад'езд Джарэда, хлопцы зʼядналіся і паказалі сапраўдны мужчынскі характар. Сёння, можа быць, не атрымалася прыгожая гульня, «Астана» таксама хацела перамагчы. Але вялікую ролю сёння адыграла цярпенне – у абароне, у нападзе, мая каманда сёння гэта паказала. Я ганаруся за іх, што яны знайшлі ў сабе сілы і так праявілі сябе», – сказаў Сухавецкі.