Усе навіны

Канстанцін Шаравера: «Аддалі матч Вільні, хоць іх клалі пад нас са страшнай сілай. Але калі ты не хочаш выйграць, ты не выйграеш»

28 сакавіка, 16:48

Беларускі экс-баскетбаліст Канстанцін Шаравера распавёў, як праходзілі матчы ў чэмпіянаце СССР па баскетболе.

– Прыязджаем у сталіцу Грузіі на тур. Нас сустракае журналіст Юрый Выстаўкін і дае поўную раскладку, хто і як з кім згуляе. Расказвае, у каго мы выйграем і каму прайграем. Маўляў, грузінам ляціце, у апошнім туры выйграяце ў «Статыбы», але ў шасцёрку ўсё роўна выходзяць тбілісцы.

Мы такія: «Ды ладна!» Грузіны тады слабенькія. Але пры хатнім судзействе яны нас прыхопліваюць капітальна. А мы гэтую схему ламаем – аддаем матч Вільні, хоць іх кладуць пад нас са страшнай сілай. Але калі ты не хочаш выйграць, ты не выйграеш. У выніку ўверх выходзіць «Статыба».

– А вам які сэнс дапамагаць літоўцам?

– Мы ў любым выпадку ляцелі ўніз, нават калі б іх абыгралі. Таму прынялі прагматычнае рашэнне, што ў наступным чэмпіянаце яны нам гэты абавязак вернуць. Я пагаварыў з Гірскісам, той:»няма пытанняў».

У наступным годзе гуляем шасцёркай ужо ў Куйбышаве. Перад гульнёй нагадваю Рымасу пра яго абяцанне. «Прабач, але мы не можам», – распавёў Шаравера.