Усе навіны

Леброн, Кары, Эмбіід – у спісе баскетбалістаў, якіх выклічуць у зборную ЗША на Алімпіяду

16 красавіка, 09:25

Зборная ЗША па баскетболе завяршае фарміраванне складу на Алімпійскія гульні ў Парыжы ў 2024 годзе, паведаміў інсайдэр ESPN Эдрыян Воджнароўскі.

Федэрацыя баскетбола ЗША плануе афіцыйна аб'явіць спіс з 11 гульцоў, у які ўваходзяць: Леброн Джэймс, Энтані Дэвіс («Лэйкерз»), Стэфен Кары («Голдэн Стэйт»), Кевін Дзюрэнт, Дэвін Букер («Фінікс»), Джоэл Эмбіід («Філадэльфія»), Энтані Эдвардс («Мінесота»), Джэйсан Тэйтум, Дру Холідэй («Бостан»), Бэм Адэбайа («Маямі») і Тайрыз Халібертан («Індыяны»).

Крыніцы паведамілі, што адно месца ў спісе застаецца адкрытым напярэдадні ліпеньскага трэніровачнага лагера.

Джэймс згуляе на сваіх чацвёртых Алімпійскіх гульнях у карʼеры. У яго бронзавы медаль у 2004 годзе і залатыя медалі ў 2008 і 2012 гадах.

Халібертан і Эдвардс зʼяўляюцца адзінымі гульцамі са складу зборнай, якія ўдзельнічалі ў чэмпіянаце свету 2023 года, дзе амерыканцы засталіся без медалёў.