Усе навіны
Video

Беверлі адмовіўся размаўляць з журналісткай ESPN, таму што яна не падпісана на яго падкаст

3 траўня, 13:20

«Мілуокі» прайгралі «Індыяне» (120:98) і вылецелі з 1/8 фіналу плэй-оф НБА (2-4).

Пасля матчу абаронца «Бакс» Патрык Беверлі адмовіўся размаўляць з журналісткай ESPN. Прычынай стала тое, што рэпарцёрка не падпісаная на ягоны падкаст на ютубе.

Паміж дзяўчынай і баскетбалістам адбыўся дыялог:

Беверлі: Вы падпісаны на мой падкаст?

Журналістка: Не

Беверлі: Тады вы не можаце браць у мяне інтэрв'ю. Ніякай непавагі.

Пасля гэтага іншы рэпарцёр задаў пытанне Беверлі, але той спачатку адсунуў ад сябе мікрафон журналісткі ESPN са словамі: «Вы можаце адсунуць мікрафон, калі ласка, ці проста выйсці з круга (журналістаў), калі ласка?»