Tribuna/Баскетбол/Блогі/Неверагодны пераможны кідок у НБА – форвард «Кліўленда» класна выканаў пад сірэну са сваёй паловы

Неверагодны пераможны кідок у НБА – форвард «Кліўленда» класна выканаў пад сірэну са сваёй паловы

За гэта мы любім баскетбол.

28 лютага, 14:53
Неверагодны пераможны кідок у НБА – форвард «Кліўленда» класна выканаў пад сірэну са сваёй паловы

Сёння ноччу «Кліўленд» прымаў «Далас» у матчы рэгулярнага чэмпіянату НБА. За не поўныя тры секунды да канца госці выйшлі наперад на адно ачко.

У «Кліўленда» не заставалася тайм-аўтаў. Лёгкі форвард гаспадароў Макс Струс увёў мяч у гульню на Эвана Моблі, атрымаў яго назад і амаль адразу ж кінуў. Што было далей – трэба бачыць:

Матч завяршыўся перамогай «Кліўленда» (121:119). На рахунку Струса ў гэтай гульні 21 ачко, 4 падборы, 4 перадачы і 2 блок-шота пры 7 з 12 з гульні, у тым ліку 7 з 10 з-за дугі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты