Усе навіны

Альварада пра кваліфікацыю на ЧС: «Гэта нас матывуе і прымушае працаваць»

26 чэрвеня, 20:29

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па пляжным футболе Нікалас Альварада падзяліўся меркаваннем пра трэніровачны збор каманды, які прайшоў з 19 па 22 чэрвеня.

Каманда выступіць у кваліфікацыі на чэмпіянат свету.

– Гэта наш перадстартавы збор, на якім мы былі сфакусаваныя на адпрацоўцы тактычных момантаў, як у абароне, так і ў нападзе. Пастараліся адпрацаваць дэталі. Нас вельмі натхніла запрашэнне на міжнародны турнір. Гэта нас матывуе і прымушае працаваць нашу абноўленую каманду. Мы шчаслівыя і вельмі напоўнены жаданнем паказаць, дзе мы можам быць, – сказаў Альварда.