Все новости

Зборная Украіны згуляе ў адборы пляжнага ЧС, раней заяўлялася пра адмову з-за допуску Беларусі

5 ліпеня, 11:50

Асацыяцыя пляжнага футбола Украіны прыняла рашэнне адправіць мужчынскую зборную Украіны ў Баку ўдзельнічаць у адборы да чэмпіянату свету 2024 года (ААЭ).

У 19:00 па мінскім часе каманда Ўкраіны згуляе супраць Іспаніі. У іншым матчы групы «Б» Польшча сустрэнецца з камандай Літвы.

У параўнанні са складам Украіны на Еўрапейскіх Гульнях у Кракаве адбыліся наступныя змены: Іван Глуцкі адправіўся дадому, а да каманды далучыліся Ігар Леўчанка і Алег Шчытнік.

Раней заяўлялася пра адмову зборнай Украіны ад удзелу з-за допуску да спаборніцтваў Беларусі.