Усе навіны

Зборная Беларусі датэрмінова заняла першае месца ў групе ў адборы на ЧС

6 ліпеня, 19:40

Зборная Беларусі па пляжным футболе датэрмінова заняла першае месца ў кваліфікацыі на чэмпіянат свету.

7 ліпеня беларусы правядуць заключны матч групавога этапа супраць Швейцарыі. Нават у выпадку паражэння, зборная Беларусі застанецца наверсе турнірнай табліцы.

9 ліпеня беларусы правядуць матч за пуцёўку на чэмпіянат свету ў ААЭ са зборнай, якая фінішуе на другім месцы ў групе С: Германія, Партугалія, Францыя ці Грэцыя.

Становішча ў групе: Беларусь 6 ачкоў (2 гульні), Данія – 3 (2), Турцыя – 3 (2), Швейцарыя – 0 (2).