Усе навіны

Капітан зборнай Беларусі Канстанцінаў: «Раней сумяшчаў пляжны футбол з працай у таксі, рабіў вокны»

17 ліпеня, 22:11

Капітан зборнай Беларусі па пляжным футболе Іван Канстанцінаў расказаў, як сумяшчаў спорт і работу.

– Пляжны футбол – гэта ваша асноўная праца?

– Раней сумяшчаў працу і футбол, працаваў таксістам, рабіў вокны на «Віцебскдрэве». Цяпер жыву толькі за кошт пляжнага футбола. Адбылося гэта, калі з'ехаў гуляць за мяжу. Там грошы іншыя былі, на прадпрыемства ўжо не цягнула.

– Астатнюю пару года вы ў творчым адпачынку?

– Так. Але ж вы разумееце, што кожны гулец павінен сябе трымаць у кандыцыях. А то падыдзеш да першага збору ў разабраным стане...

Працую над сабой кожны дзень. Кросы, трэнажорка, плаванне, міні-футбол – усё спатрэбіцца, – сказаў Канстанцінаў.