Усе навіны

За выхад на ЧС для гульцоў зборнай Беларусі па пляжным футболе прадугледжаныя прэміяльныя па 2 тысячы долараў кожнаму

20 ліпеня, 21:08

Tribuna.com стаў вядомы памер прэміяльных для ігракоў зборнай Беларусі па пляжным футболе ў выпадку выхаду на чэмпіянат свету. За дасягненне мэты футбалісты атрымаюць па 2 тысячы долараў.

Кожны гулец зборнай Беларусі знаходзіцца на стаўцы ў так званага Мінспорта. Лідары атрымліваюць каля 300 даляраў у месяц, астатнія – менш.

Нагадаем, штомесячны заробак галоўнага трэнера каманды Нікалас Альварада складае больш за тры тысячы долараў.