Усе навіны

ЦАР выйграў чэмпіянат Беларусі па пляжным футболе

23 ліпеня, 18:43

23 ліпеня ў Шчучыне прайшоў чэмпіянат Беларусі па пляжным футболе. ЦАР у фінале абгуляў «Брэст-Волгу» (8:4) і стаў чэмпіёнам Беларусі.

У сёлетнім сезоне каманда выйграла і Кубак Беларусі.

Трэцяе месца чэмпіянату Беларусі заняў «Меліяратар», які ў серыі пенальці абыграў «Шчучын» (7:6).