Усе навіны

Ботнікаў пра перамогу зборнай Беларусі на Гульнях краінаў СНД: «Так мы і планавалі. Лавіў думку, што прысутнічаю на фінале ЧС»

11 жніўня, 13:12

Намеснік старшыні АБФФ Міхаіл Ботнікаў пракаментаваў перамогу зборнай Беларусі на Гульнях краін СНД.

«Усе задачы, якія былі пастаўленыя перад камандай, яны, безумоўна, выкананы. Беларуская каманда заняла першае месца так, як мы і планавалі.

Гульні прайшлі выдатна. Мы вельмі ўдзячныя арганізатарам Гульняў, Міністэрству спорту [Лукашэнкi] за тое, што яно ўключыла пляжны футбол у праграму. Мы ўдзячныя ўсім нацыянальным зборным, якія прыехалі.

Футбол быў цудоўны. Нават лавіў сябе на думцы, нібыта прысутнічаеш на фінале чэмпіянату свету.

Асобныя словы падзякі хочацца сказаць валанцёрам. Іх праца ў медыйным сэнсе, можа, была і не бачная, аднак без іх намаганняў турнір бы не адбыўся.

Трыбуны падтрымлівалі каманду ў кожным матчы, літаральна прымушалі нашых хлопцаў забіваць. Практычна на ўсіх гульнях быў аншлаг. А на фінале гледачоў прысутнічала больш, чым здольны змясціць стадыён. У нашай перамозе заўзятарскі фактар адыграў вельмі важную ролю», – сказаў Ботнікаў.