Усе навіны

Капітан зборнай Беларусі Канстанцінаў: «На Суперфінал Лігі Еўропы мы едзем па медалі»

16 верасня, 09:26

Капітан зборнай Беларусі па пляжным футболе Іван Канстанцінаў падзяліўся чаканнямі ад будучага Суперфіналу Лігі Еўропы.

«Мы ўсе ў баявым настроі, усе хлопцы пазітыўна настроеныя. Мы едзем па медалі. Думаем, што можам пазмагацца за самыя высокія месцы. Кіраўніцтва таксама згодна з гэтым. Мы разумеем, што «заруба» ў Італіі з гаспадарамі турніру будзе вельмі складанай, плюс суддзі могуць быць не на нашым баку. Але і іншыя сапернікі даволі сур'ёзныя. Грэцыя, напрыклад, няўступлівая. Таму, будзе сурʼёзна настройвацца на ўсіх», – сказаў Канстанцінаў.

Зборная Беларусі правядзе тры матчы на групавым этапе Суперфіналу Лігі Еўропы: з Малдовай (19.09 у 13:45), з Грэцыяй (20.09 у 12:30) і з Італіяй (21.09 у 19:00).