Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі Альварада: «За час без стартаў мы атрымалі самае каштоўнае – даказваць, што мы можам перамагаць»

16 верасня, 14:47

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па пляжным футболе Нікалас Альварада падзяліўся чаканнем ад будучага Суперфіналу Лігі Еўропы.

«З 2021-га года, безумоўна, каманда вырасла ментальна. І галоўнае тое, што ў мінулым сезоне ў нас не было спаборніцтваў. Цяпер мы вярнуліся на сусветную арэну – нам гэтага вельмі не хапала. За час без стартаў мы атрымалі самае каштоўнае – велізарнае жаданне гуляць, спаборнічаць і даказваць, што мы можам перамагаць. Хочам дэманстраваць наш футбол на еўрапейскім і сусветным узроўні», – сказаў Альварадо.

Зборная Беларусі правядзе тры матчы на групавым этапе Суперфіналу Лігі Еўропы: з Малдовай (19.09 у 13:45), з Грэцыяй (20.09 у 12:30) і з Італіяй (21.09 19:00).

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, якой рушыла ўслед большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК аб'явіў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.