Усе навіны

Гулец зборнай Беларусі Чайкоўскі: «Брышцель – наш козыр. Усе рады, што ён вярнуўся»

18 верасня, 08:52

Гулец зборнай Беларусі па пляжным футболе Мікіта Чайкоўскі падзяліўся меркаваннем аб камандзе і падрыхтоўцы да Еўралігі.

– У нас няма важака. Усе 10 палявых – важакі, якія могуць вырашыць эпізод, вядуць за сабой. Ігар [Брышцель] дае спакою і можа вырашыць момант у адзіночку. Гэта наш козыр. Усе рады, што ён вярнуўся. Ён нам дапаможа.

Наша зборная не распешчана вялікімі перамогамі. Усе цудоўна разумеюць, куды і па якія задачы едуць. Мы ўжо былі ў фінале Еўралігі. Ставім перад сабой максімальныя мэты, – сказаў Чайкоўскі.