Усе навіны

Брышцель пра спрэчны пераможны пенальці ў фінале Гульняў СНД: «Іранцы прафесіяналы, усё выдатна разумеюць»

24 лістапада, 10:53

Гулец зборнай Беларусі па пляжным футболе Ігар Брышцель распавёў пра супрацьстаянне з іранцамі на Гульнях СНД.

– Прапаную пачаць гутарку з падзеяў, якія разгарнуліся ў жніўні на Гульнях краін СНД. Наколькі значным для нашай зборнай быў гэты турнір?

– Ён выйшаў прадстаўнічым, з добрым падборам моцных каманд, уключаючы чэмпіёна свету зборную Расіі. Таму напружанне ў матчах было каласальным. Нас падводзілі да турніру, бадай, нават больш старанна, чым да адбору на «свет». Усё ж выступалі дома, і ўдарыць у бруд тварам не хацелася. У 2019-м мы праваліліся на Еўрапейскіх гульнях, таму горача жадалі рэабілітавацца. Нам важна было паказаць, што ў перыяд, калі нас не дапускалі да міжнародных спаборніцтваў, не сядзелі без справы, а моцна працавалі. Можна сказаць, гэта было галоўнае спаборніцтва сезона. І вельмі прыемна, што ўсё завяршылася нашай перамогай. Здабылі яе ва ўпартай барацьбе з моцнымі супернікамі, але даказалі, што зараз мы – топ-зборная.

– Чакалі, што ў іншым паўфінале расіяне прайграюць іранцам, хай і ў серыі пенальці?

– Усе выдатна разумеюць, што зборная Ірана можа абгуляць любога суперніка. Нядаўна ў Санкт-Пецярбургу праводзіўся Кубак нацый – там яна таксама прадэманстравала сваю сілу. І расіяне, і іранцы гуляюць ад нажа, таму сустрэча і атрымалася такой напружанай. Шанцы – 50 на 50. Крыху больш пашанцавала іранцам. Шчыра кажучы, думалі, што ў фінале сустрэнемся з расійскай камандай. Бо для яе турнір амаль дамашні. І, магчыма, нам прыйшлося б нашмат цяжэй.

– Хоць іранцы прынялі ў штыкі прызначэнне арбітрам пенальці, з якога быў праведзены пераможны мяч у фінале.

– Гэта эмоцыі. Ніхто ж не хацеў прайграваць. Але пазней, калі астылі, сапернікі павіншавалі нас, падзякавалі за добры турнір. Яны прафесіяналы, усё цудоўна разумеюць. Дарэчы, мы не раз гулялі ў іх краіне – там прыходзілася вельмі цяжка. Дома яны дзейнічаюць вельмі жорстка, «косць у косць». І суддзі часта глядзелі на гэта скрозь пальцы, – распавёў Брышцель.