Усе навіны

Пляжнік Новікаў: «Гульцы зборнай за стаўку атрымліваюць 900 рублёў. Даводзіцца сумяшчаць са звычайнай працай»

20 снежня, 12:28

Беларускі пляжнік Яўген Новікаў распавёў пра заробкі ў зборнай Беларусі.

– Ці можна пракарміць сябе пляжным футболам?

– У нас усе гульцы ў зборнай на стаўках. Нехта на поўнай, нехта на 0.5. За стаўку футбалісты атрымліваюць прыкладна 900 рублёў (270 долараў – Tribuna.com) у месяц. На паўстаўкі хлопцы, адпаведна, атрымліваюць у два разы менш.

Наогул, я яшчэ працую на звычайнай працы, у дамафоннай фірме. Там я даўнавата, каля дзевяці гадоў. Пачаў яшчэ да таго, як у футбол прыйшоў. Адразу ж пасля войска пайшоў туды працаваць. Цяжка сумяшчаць, вядома, – сказаў Новікаў.