Усе навіны

Каментатар госТБ Мацкевіч: «Пляжнікі спяваюць гімн усе да адзінага, гэта стаўленне – самае класнае, што мы ўбачылі на ЧС»

19 лютага, 22:42

Каментатар дзяржаўнага тэлеканала «Беларусь 5» Сяргей Мацкевіч ацаніў, як зборная Беларусі па пляжным футболе спявае гімн.

– Гледзячы на гэтую каманду... Яна проста заслугоўвае як мінімум паўфіналу. І па гульні, і ў адносінах да краіны. Жадаю звярнуць увагу, як перад пачаткам гульні людзі спяваюць гімн краіны ў адзін голас. Я не ведаю больш ніводнай нашай гульнявой зборнай, якая гэта робіць.

Тое, як гэта робяць італьянцы, аргентынцы... Бярэ пэўная зайздрасць. А пляжнікі спяваюць гімн усе да адзінага – і ты разумееш, што яны гатовыя звярнуць горы! І вось гэтае стаўленне – самае класнае, што мы ўбачылі на чэмпіянаце свету па пляжным футболе ад беларусаў, – сказаў Мацкевіч.