Усе навіны

Ігар Брышцель: «Выдатна разумеем, што, можа быць, для кагосьці гэты ЧС – апошні, каб паказаць свой узровень»

22 лютага, 18:08

Ігар Брышцель пракаментаваў перамогу над партугальцамі ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету па пляжным футболе.

– Эмоцыі станоўчыя: усе шчаслівыя, усе рады. Спадзяюся, парадавалі гульнёй, а канцоўка – проста «цукерка».

План супраць партугальцаў быў: трымаць даўжэй мяч, атакаваць праз Марцінса. Напэўна, у чымсьці скамечаным матч атрымаўся: перажывалі, хваляваліся, але ў выніку перамаглі, так што ўсіх з перамогай!

Рыхтаваліся да чэмпіянату свету, правялі вялікія зборы. Выдатна разумеем, што, можа быць, для кагосьці гэты ЧС – апошні, каб паказаць свой узровень футбола. Таму цяпер мы паміраем і аддаём усе сілы, каб дамагчыся патрэбнага выніку.

Спадзяюся, траўмаў ні ў каго няма. Будзем рыхтавацца да паўфіналу, – сказаў Брышцель.