Усе навіны

Ігар Брышцель: «Здалося, што я забіў ужо пасля сірэны. Але калі гол залічылі, я зразумеў, што мы выйшлі ў паўфінал»

24 лютага, 11:56

Ігар Брышцель успомніў свае эмоцыі, калі вывеў зборную Беларусі па пляжным футболе ў паўфінал чэмпіянату свету.

– Апішыце эмоцыі пасля пераможнага гола.

– Эмоцыі, вядома, зашкальвалі. Мне здалося, што я забіў ужо пасля сірэны. Але калі гол залічылі, я зразумеў, што мы выйшлі ў паўфінал. Гэта быў выбух эмоцый. Мы былі вельмі шчаслівыя, і гэта было відаць з боку.

– Гэты гол – самы важны ў вашым жыцці?

– Спадзяюся, самы важны гол у кар'еры яшчэ наперадзе (усміхаецца).

– Як вы ацэніце шанцы зборнай Беларусі на золата чэмпіянату свету?

– Шанцы заўсёды ёсць. Перад стартавым свістком яны заўсёды 50 на 50. Мы верым у сябе. Верым у тое, што можам дабрацца да самых вялікіх вышынь. Будзем рухацца да іх крок за крокам. Наперадзе ў нас першы ў гісторыі нашай каманды паўфінал, трэба быць як след гатовымі да гэтага матчу. Калі мы пакажам свой футбол, то, спадзяюся, зможам дамагчыся патрэбнага выніку, – сказаў Брышцель.