Все новости

Ірына Лешчанка: «Калі параўнаць нас 20-гадовых і іх 20-гадовых, то яны павінныя быць на ўзровень вышэйшыя»

14 чэрвеня, 23:36

Беларуская біятланістка Ірына Лешчанка падзялілася меркаваннем аб новым пакаленні біятланістак.

– Ты гледзячы на маладых, што можаш параіць з вышыні пражытых гадоў? У добрым сэнсе каб не выпусціць чагосьці. І якое яно ўвогуле – новае пакаленне беларускага біятлону?

– Усё правільна сказалі. Я зараз у беларускім біятлоне самая бабулька. Хаця сябе я такой не адчуваю. Сябе параўноўваю ў 20 і зараз. Не скажу, што ў мяне нешта па маіх унутраных адчуваннях памянялася. Мне здаецца, зараз нават сябе лепш адчуваю, магчыма, чым тады.

Цяпер, мне здаецца, за моладдзю вельмі добрае сочаць, кантралююць. Можа нават больш, чым раней. Іх аберагаюць, апекуюць. Цяпер вельмі шмат інфармацыі, што можна пачытаць, якой раней у нас не было. І ў плане харчавання, і нейкіх там практыкаванняў.

Лічу, што яны мусяць быць нашмат наперадзе, калі параўнаць нас 20-гадовых і іх 20-гадовых. Яны павінны быць на ўзровень вышэйшыя, – сказала Лешчанка.