Усе навіны

Ганна Сола: «У прыярытэце Алімпіяда і рыхтуемся мы, найперш, да яе»

23 верасня, 17:24

Беларуская біятланістка Ганна Сола пракаментавала перамогу ў спрынце на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне.

– Ганна, віншую з перамогай. Ці можна сённяшнюю гонку назваць паўнавартасным вашым вяртаннем у біятлон?

– У нас не так шмат спартсменаў, з якімі можна паспаборнічаць. Рада, што ў стральбе сёння атрымалася зрабіць два нулі. Ды і хуткасць я паказала нядрэнную. Усё роўна, аб'ектыўна пра форму можна будзе судзіць толькі калі будуць старты ў Расіі. Калі б я там так пераможна вярнулася, я б была самым шчаслівым чалавечкам. Калі б я сёння не перамагла, то давялося б задумвацца пра тое, што раблю не так. Ёсць перамога і я разумею, што я на правільным шляху і ўсё раблю правільна. Прызнаюся, мы не фарсіравалі падрыхтоўку, я вельмі плаўна і беражліва вярталася ў спорт. Спадзяюся, што ўзімку пакажу добры вынік. У нас у прыярытэце Алімпіяда і рыхтуемся мы, у першую чаргу, да яе.

– Наколькі я ведаю, вы рыхтаваліся індывідуальна, з персанальным трэнерам?

– Так, я трэніравалася асобна ад зборнай. Тут, у «Раўбічах», мне заўсёды дапамагаюць. У каго б я не папрасіла дапамогі. У асноўным са мной працаваў Алег Уладзіміравіч Рыжанкоў. Ён мяне накіроўвае, падказвае што і як рабіць. Але часта даводзілася трэніравацца проста з мужам.

– Што ў гэты «дэкрэтны» год без біятлона было самым цяжкім?

– Напэўна, не буду гэтым дзяліцца, каб не палохаць цяжарных дзяўчат (смяецца). Самае цяжкае – гэта, безумоўна, роды. Увесь астатні час было класным. Гэты год – нешта. Было столькі прыемных эмоцый. Нават вылучыць з гэтага нешта складана.

– Як удаецца сумяшчаць выхаванне дзіцяці і выхаванне? Сёння вось ваш муж з дзіцем шпацыраваў уздоўж трасы...

– А як без мужоў? Усё ж такі бацькі павінны праводзіць час з дзецьмі. Муж пастаянна са мной катаецца. Менавіта ён мне дапамагае ва ўсім, так і спраўляемся.

– У Расію на старты таксама з вамі паедзе?

– Безумоўна.

– Падзяліцеся бліжэйшымі планамі. Чым будзеце займацца да зімовых стартаў?

– Цяпер трэба нагнаць упушчаны за апошні год абʼём. Таму маюць быць трэніроўкі, трэніроўкі і яшчэ раз трэніроўкі. І трэба больш сурʼёзна ставіцца да надыходзячых стартаў. Усё ж такі зімовыя выступленні ў прыярытэце, – сказала Сола.