Tribuna/Біятлон/Блогі/Зборная Беларусі па біятлоне мерзне ў Цюмені – мароз такі, што не могуць нават выйсці на вуліцу

Зборная Беларусі па біятлоне мерзне ў Цюмені – мароз такі, што не могуць нават выйсці на вуліцу

Трэнуюцца ў памяшканнях.

12 снежня, 03:20
Зборная Беларусі па біятлоне мерзне ў Цюмені – мароз такі, што не могуць нават выйсці на вуліцу

З 6 па 10 снежня ў расійскай Цюмені мусіў прайсці трэці этап Кубка Расіі па біятлоне. Збіраліся ў ім ўдзельнічаць і беларускія біятланісты - непажаданыя на міжнароднай арэне. Аднак усе гонкі скасавалі. Прычына – занадта халоднае надвор'е. Ужо 6 снежня за пару гадзін да пачатку спрынту тэмпература апусцілася да мінус 23 градусаў, што ніжэй за дазволеныя для стартаў мінус 20.

Згодна з прагнозам надвор'я на наступныя дні тэмпература павінна была толькі паніжацца, а таму было прынятае рашэнне не праводзіць усе гонкі этапу. Ад 6 снежня слупок тэрмометра ў Цюмені ні разу не быў у раёне дапушчальнага мінімуму для правядзення гонак. А ў некаторыя гадзіны нават быў блізкі да адзнакі мінус 40 градусаў.

Сітуацыю пракаментаваў галоўны трэнер зборнай Беларусі Алег Рыжанкоў. Ён расказаў, чым у такіх умовах займаецца каманда:

«У чацвер, пятніцу, суботу былі вельмі моцныя экстрымальныя маразы. Ад -35 да -3, і ніжэй апускалася тэмпература. Пры ёй вельмі цяжка працаваць на вуліцы. Хоць ёсць адчайныя спартсмены, якія выходзілі і, захутаўшыся, каталіся на лыжах. Але ў асноўным, вядома, класічным ходам, таму што каньковым ходам ты едзеш хутчэй і пякучы вецер можа нанесці непапраўную шкоду твайму здароўю.

У асноўным [беларуская] каманда працуе або ў зале, або на велатрэнажоры. Хоць усё роўна бегаем кросы, цёпла апрануўшыся, закруціўшыся шалікамі, з палачкамі ў руках. Спартсмены не сядзяць склаўшы рукі, яны ўвесь час у працы. Праводзім па два трэнаванні: адна на вуліцы, другая ў зале. Працуем са зброяй. На вуліцы не пастраляеш у такі мароз. І пальцы замярзаюць, і стаіш на адным месцы. У мароз трэба ўвесь час рухацца».

Таксама трэнер адзначыў, што, нягледзячы на адмену этапа, камандзе давядзецца застацца на некаторы час у Цюмені праз лагістыку і білеты.

«Мы знаходзімся ў жорсткіх рамках, у жорсткіх умовах. Мы не можам памяняць месца сваёй дыслакацыі. Гэта звязана і з лагістыкай, і з квіткамі. Але паўтаруся, тут ёсць усе ўмовы, каб праводзіць трэнаванні не на вуліцы, а ў памяшканні. Гэта і цір, і трэнавальныя залы», – распавёў Рыжанкоў.

Паводле сайта Gismeteo, анамальныя маразы ў Цюмені працягнуцца да серады:

Наступным турнірам, дзе збіраюцца выступіць беларускія біятланісты, будзе этап Кубка Садружнасці ва Уфе з 15 па 17 снежня. Проста цяпер тэмпература ў гэтым расійскім рэгіёне ніжэйшая за лімітаваную адзнаку ў мінус 20, але да пачатку стартаў павінна ўпісацца ў рэгламент:

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты