Tribuna/Біятлон/Блогі/Дзень славы беларускага біятлона? Толькі паглядзіце, што адбывалася 11 лютага ў розныя гады

Дзень славы беларускага біятлона? Толькі паглядзіце, што адбывалася 11 лютага ў розныя гады

Гэта нават круцей за Спартакіяду ў Расіі.

12 лютага, 20:00
Дзень славы беларускага біятлона? Толькі паглядзіце, што адбывалася 11 лютага ў розныя гады

У беларускага біятлона ёсць дата, якую можна назваць святочнай. А можна назваць яе і днём беларускага біятлону – столькі прыемных успамінаў з гэтым днём звязана. 11 лютага – і трэба толькі падабраць правільны год, каб згадаць вялікія поспехі.

11 лютага 1993 года

Узнагарода: бронзавы медаль у індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце свету у Балгарыі

Хто выйграў: Святлана Парамыгіна

Дзе цяпер: у апошнія гады Парамыгіна не выходзіць на сувязь з калегамі і не адказвае на паведамленні ў месенджарах.

11 лютага 1996 года

Узнагарода: бронзавы медаль у эстафеце на чэмпіянаце свету ў Рупольдынгу

Хто выйграў: Аляксей Айдараў, Алег Рыжанкоў, Вадзім Сашурын, Аляксандр Папоў

Дзе цяпер: некалькі гадоў таму Айдараў звольніўся з «Раўбічаў» і, паводле апошняй інфармацыі, нідзе не працуе, Рыжанкоў займае пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па біятлоне, Сашурын працуе трэнерам па фізпадрыхтоўцы ў гандбольным СКА, Папоў трэнуе зборную Манголіі.

11 лютага 1998 года

Узнагарода: бронзавы медаль у індывідуальнай гонцы на Алімпіядзе-1998 (Нагана)

Хто выйграў: Аляксей Айдараў

Фота: Айдараў справа. Яго апярэдзілі толькі італьянец Пьеральберта Карара (другі) і Халвар Ханэволд (чэмпіён).

11 лютага 2001 года

Узнагарода: срэбны медаль у эстафеце на чэмпіянаце свету ў Паклюцы

Хто выйграў: Аляксей Айдараў, Аляксандар Сыман, Алег Рыжанкоў, Вадзім Сашурын

Дзе сёння: Сыман працуе ў «КДБ» Лукашэнкi.

11 лютага 2005 года

Узнагарода: бронзавы медаль у спрынце на КС у італьянскай Чэзана Сан-Сікарыа

Хто выйграў: Аляксандр Сыман

То быў адзін з рэдкіх медалёў Сымана ў асабістых стартах.

11 лютага 2012 года

Узнагарода: бронзавы медаль у спрынце на КС у Кантыялахці

Хто выйграў: Дар'я Домрачава

Дзе цяпер: 17 ліпеня ў Домрачавай нарадзілася другая дачка. Жыве ў Мінску.

11 лютага 2014 года

Узнагарода: залаты медаль у гонцы праследавання на Алімпіядзе-2014 (Сочы)

Хто выйграў: Дар'я Домрачава

То быў адзін з трох залатых медалёў прадстаўніцы Беларусі на тых Гульнях.

***

Натуральна, здараліся біятлонныя поспехі і ў іншыя дні. Напрыклад, 14 лютага. Медалёў у гэты дзень было меней, але ўсё роўна прыемна згадаць.

14 лютага 1999 года

Узнагарода: залаты медаль у эстафеце на чэмпіянате свету ў Кантыялахці

Хто выйграў: Пётр Івашка, Аляксей Айдараў, Вадзім Сашурын, Алег Рыжанкоў

Дзе цяпер: Івашка працуе трэнерам пры РЦАП «Раўбічы»

14 лютага 2014 года

Узнагарода: залаты і бронзавы медалі ў індывідуальнай гонцы на Алімпіядзе-2014 у Сочы

Хто выйграў: Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна

Дзе цяпер: Скардзіна жыве ў Швейцарыі. Трэнуе дзяцей у адным з мясцовых клубаў. Выхоўвае сына.

Адзначым, што з усіх вышэйпералічаных спартсменаў подпіс за дыктатуру пакінуў толькі Алег Рыжанкоў.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты