Tribuna/Бокс/Блогі/Бей в кость/Форман, Алі і нават Джэк Дэмпсі: гісторыя кур'ёзных баксёрскіх паядынкаў

Форман, Алі і нават Джэк Дэмпсі: гісторыя кур'ёзных баксёрскіх паядынкаў

Такія шоу – норма для бокса.

Блог — Бей в кость
30 кастрычніка, 08:42
Форман, Алі і нават Джэк Дэмпсі: гісторыя кур'ёзных баксёрскіх паядынкаў

Раней было лепей. Баксёры былі сур'ёзныя, неслі ў свет правільнасць і спорт і не займаліся гэтым цыркам, як зараз. Ну вы разумееце – баі блогераў, сустрэчы з байцамі ММА.

Сапраўды, гэта не ўлазіць ні ў якія вароты. Ператварылі сур'ёзную справу, бокс, у спектакль. Не тое, што крутыя хлопцы 70-х ці нават тыя, што былі раней.

У разрэзе паядынку Тайсана Ф'юры супраць Фрэнсіса Нгану ўзгадваем прыклады, якія пакажуць, ці сталі такія паядынкі адкрыццём новага пакалення.

Падобна, што не сталі.

Джэк Дэмпсі ледзь не выбіў рэслера за рынг

Наприклад Джэк Дэмпсі – баксёр перыяду, які цяпер ледзь не кананізуецца. У 1927-м Джэк правёў апошні паядынак у кар'еры, але з рынга не сышоў – судзіў бокс і часам рэслінг.

Калі Дэмпсі было ўжо за 40, рэслер «Каўбой» Кларэнс Латрэл вырашыў адысці ад сюжэту і ўмазаў рэферы ў падбародак. А потым заявіў: «Я выносіў хлопцаў і круцейшых за Дэмпсі».

Джэк не вельмі зразумеў такую пазапланавую праверку падбародка і выклікаў «Каўбоя» на бой. Латрэл сцвярджаў, што ніколі не існавала дастаткова моцнага баксёра, які мог бы пабіць добрага рэслера. Відаць, Дэмпсі стаў першым.

Джэк размазаў саперніка за два раўнды, ледзь не выбіў за межы рынга і адправіў у бальніцу.

Алі паляцеў у Японію на бой супраць рэслера

Добра-добра, Дэмпсі пабіў суперніка па справе, скажаце вы. Яшчэ адна ікона сучаснасці – Махамед Алі. Не вельмі перажываў, наколькі далёка можа занесці яго трэшток, а яшчэ ездзіў у Японію на бой супраць рэслера.

26 чэрвеня 1976 года на 14-тысячнай арэне ў Токіа адбылася бітва амерыканца супраць зоркі японскага рэслінгу Антоніа Інокі. Махамед толькі абараніў свае два паясы ў баі супраць Рычарда Дана, калі атрымаў прапанову правесці бой супраць японца, які ўжо завяршаў кар'еру і хацеў сысці з прыгожым шоу.

За 6 дзён да бою Інокі абмежавалі – забаранілі бароцца, а нагамі дазволілі біць, толькі калі адна з іх стаяла на калене. Жадаеце спытаць як? Спытайце, але адказу не будзе.

Пазней Боб Арум расказаў пра сюжэт:

«Алі павінен быў біць Інокі шэсць ці сем раўндаў. Затым у японца павінна была пайсці кроў. Ён быў дастаткова вар'ятам, каб зрабіць сабе надрэз лязом. І як толькі Алі разгарнуўся б да рэферы з просьбай спыніць паядынак, Інокі накінуўся б ззаду і накаўтаваў яго. Але зараз ні ў каго не можа застацца і сумнева ў тым, што гэта быў не пастановачны бой.

Калі б я ведаў, як усё гэта будзе адбывацца, то ні ў якім разе не арганізаваў бы падобнае».

Справа ў тым, што амерыканец нанёс шэсць (6!) удараў за ўвесь бой, які завяршыўся нічыёй. Японцы кідалі ежу на рынг і сыходзілі з арэны, а ў Лондане і Парыжы фанаты настолькі ярка выказвалі незадаволенасць, што іх прыйшлося разганяць вадзянымі гарматамі.

Форман біў пецярых супернікаў за вечар. У рынгсайдзе з'явіўся Алі, якога не чакаў сам Джордж

Увосень 1974-га Махамед Алі накаўтаваў Джорджа Формана ў 8-м раўндзе і стаў першым, хто перамог гіганта. А яшчэ адзіным, хто зрабіў гэта датэрмінова.

«Я біў яго чатыры ці пяць раўндаў, ціснуў, трапляў наймацнейшымі сваімі ўдарамі і думаў, што справа зроблена. І вось у адным з клінчаў ён кажа мне на вуха: «І што, гэта ўсё на што ты здольны?», – распавядаў пра гэты паядынак Форман.

26 красавіка 1975 г., пасля дэпрэсіўнага перыяду, Джордж зладзіў шоу, каб давесці ўсім, у тым ліку і сабе, што ён усё яшчэ магутны накаўтар. Форман сабраў пяць дзейных баксёраў, якіх збіраўся накаўтаваць адзін за адным. З кожным з іх экс-чэмпіён павінен быў правесці па тры раўнды, а перамога залічвалася выключна ў выпадку накаўту.

Супернікі былі моцнымі арэшкамі, але шакіравалі Джорджа не яны. У рынгсайдзе побач з каментатарам сядзеў Махамед Алі, якога паклікаў Дон Кінг, не папярэдзіўшы Формана.

Былы чэмпіён накаўтаваў Алонза Джонсана (24-18) і Джэры Джаджа (15-4-1). Але пасля другой перамогі ў рынгу пачалася бойка з элементамі барацьбы, якія прымяніў Джаджа супраць Формана і да якой далучыліся кутнія. Падобнае паўтарылася і пасля таго, як рэферы спыніў трэці бой – супраць Тэры Дэніелса (34-18-1).

Форман сварыўся з секундантам, а каля рынга нястомна жартаваў Алі. А яшчэ падказваў байцам:

«Абапрыся на канаты, і ён страціць сілы!» – звяртаўся Махамед да Чарлі Палайта (14-32-3).

Чарлі стаў першым, хто выстаяў усе тры раўнда. Як і які Бун Кіркман (32-5), які падняўся ў рынг пятым, прабіў Джорджу ў тулава так, што ў таго пасля бою знайшлі расколіну. Сам Форман казаў, што яскрава адчуў менавіта той удар.

«Нізкі бурлеск», – рэзюмаваў тады гэтае шоу гісторык бокса Берт Шугар.

Флойд Мэйвэзер зламаў гіганцкага Біг Шоу

Увесну 2008-га з'явілася нечаканая навіна – Флойд Мэйвэзер дэбютуе ў галоўным прамоўшэне рэcлінга WWE на турніры Wrestlemania XXIV. Флойд якраз адпачываў пасля дамінуючай перамогі над Рыкі Хатанам і знайшоў, як зарабіць яшчэ адзін мільён долараў.

Біг Шоу, чыя вага часта блізкая да 170 кілаграмаў, доўга цягаў лідара Р4Р арэнай, трымаючы шыю візаві ў руцэ, як мячык для тэніса. А потым Флойд накаўтаваў яго кастэтам. Падбародак Хатана амаль = падбародку Біг Шоу.

Андэрсан Сілва перамог сына легенды

Гэта ўсё зразумела, але калі перанесці гэта ў рэальнасць супрацьстаяння баксёра супраць байца ММА – ці былі ўдалыя? Акрамя спарынгу Флойда і Конара адназначна так.

Адзін з адносна нядаўніх – вяртанне Андэрсана Сілвы ў бокс. Легенда ММА мела два паядынкі ў боксе – у 1998-м і 2005-м. А потым сустрэлася з Хуліа Сезарам Чавесам-малодшым – у 2021-м.

Афіцыйнае рашэнне – перамога Сілвы падзеленым рашэннем суддзяў. Але насамрэч узроставы баец ММА проста разбіў сына легенды, працуючы другім нумарам. Нядрэнны паядынак і сапраўды цікавае шоу.

Эпічны накаўт ад Рэя Мерсера ў ММА

У 2009-м на турніры Adrenaline MMA 3: Bragging Rights экс-чэмпіён свету па боксе Рэй Мерсер сустрэўся з базавым барацьбітом і экс-чэмпіёнам UFC Цімам Сільвіяй.

33-гадовы двухмятровы Цім не паспеў зрабіць нічога. Ні знайсці камфортную дыстанцыю, ні паспрабаваць перайсці ў барацьбу.

Ужо на дзявятай секундзе Мерсер накаўтаваў суперніка.

Мерсер, дарэчы, меў і паўторны вопыт паядынку ў ММА – прайграў Кімба Слайсу задушлівым прыёмам.

Джэймс Тоні ў UFC

У часы, калі ў Джо Рогана яшчэ былі валасы, магістр блізкага баксёрскага бою дэбютаваў у UFC з кантракту на тры паядынкі. Першым супернікам стаў легендарны Рэндзі Куцюр на турніры UFC 118.

Фішкі Тоні, дзякуючы якім ён падымаўся ў вазе і нават разносіў Эвандэра Холіфілда ў хэвівэйце, тут не прайшлі. Што лагічна. Затое прайшоў Куцюр – у партэр. Што таксама лагічна.

Усё скончылася задушлівым прыёмам, на які трапіўся Джэймс. Усё – у тым ліку і выступы экс-чэмпіёна па боксе ў UFC, таму што больш ён у клетцы не з'яўляўся.

Іншыя пасты блога

Усе пасты