Агляд 19 туру Бундэслігі
Доўгачаканая перамога Дортмунда, чарговы разгром у Мюнхене, падзенне Гамбурга, пераможны дуплет Нюрнберга і яшчэ шмат чаго цікавага ў аглядзе 19 туру першынства Германіі
Адчыняліся выхадныя матчам у Браўншвайгу паміж мясцовым Айнтрахтам і дортмундскай Баруссіяй.
31 - 0-1 Абамеянг
54 - 1-1 Кессэль
65 - 1-2 Абамеянг
Перамога чорна-жоўтых у класічным для гэтага сезона стылі. Баруссія не рэалізавала шмат сваіх момантаў, больш таго ў пачатку другой паловы сустрэчы яны прапусцілі з корнэра, гэта Бэнджамін Кессэль першы дакрануўся да мяча і задаволіў гэтым сваіх таварышаў па камандзе і мясцовых гледачоў. Радаваліся яны не доўга, праз адзінаццаць хвілін П'ер-Эмерык Абамеянг зноў вывеў гасцей наперад.
Лік больш не змяняўся, але магчымасці для гэтага былі і ў абодвух клубаў. Ройс, Левандоўскі, Шахін - усе яны маглі дапамагчы Баруссіі пазбегнуць нервовай канцоўкі, але не атрымалася. У апошнія хвіліны Бічакчыч, Хохшайд, Кессэль(быў спорны момант с пенальці) маглі зраўняць лік.
Надыходзіць субота і нас чакаюць стандартныя 6 матчаў. Пачынаем з выезду ў Гельзенкірхен:
Шальке 04 2-1 Вольфсбург
9 - 1-0 Сантана
65 - 1-1 Арнольд
81 - 2-1 Баатэнг
У бітве канкурэнтаў за 4 месца ў Лізе Чэмпіёнаў сышліся нестабільны Шальке і ўзняўшыся пасля 3-х гадовага спаду Вольфсбург. Ужо на 9 хвіліне лік адкрыў Феліпэ Сантана ў вельмі камічнай сітуацыі. Далей было выдаленне Каліджуры, а на 65 хвіліне Максімільян Арнольд пасля пасу Перышыча зраўняў лік. Прывітанне абаронцам Шальке ў гэтым моманце. А на 81 хвіліне чарга прымаць прывітанні прыйшла і "ваўкам". Абыграўшыся з Дракслерам Найштэдтэр зрабіў цудоўны пас на Баатэнга, а Кевіну засталося толькі дакладна стрэліць па браме. 2-1 Шальке атрымлівае важную перамогу ў барацьбе за 4 месца.
Матч таксама быў адзначаны вяртаннем Клааса-Яна Хунтэлара пасля 5-месяцовага пашкоджання. Не хварэй больш, Клаас!!
Далей у Леверкузен:
Байер 04 2-1 Штутгарт
12 - 0-1 Ляйтнэр
26 - 1-1 Кіслінг
84 - 2-1 Дзердзіёк
Байер спыніў сваю серыю з 3 параз запар, а Штутгарт наадварот прадоўжыў яе да 4 матчаў. На 12 хвіліне Ляйтнэр шыкоўна паклаў мяч у браму Бернда Лена. На 26 Штэфан Кіслінг забіў таксама прыгожа, скарыстаўшыся памылкай Рудыгера, а на 84 хвіліне швейцарэц Эрэн Дзердзіёк прынес Байеру перамогу, захаваўшы Леверкузен на 2 радку табліцы.
57 - 1-0 Руднеўс
82 - 2-0 Дзіуф
84 - 2-1 Млапа
90 - 3-1 Дзіуф
Гановер у гэтым сезоне не зусім радуе сваіх фанаў, але ўчора яму гэта дакладна ўдалася. Гледачы з гадзіну чакалі голу і на 57 хвіліне ўзяты ў арэнду латыш Арцём Руднеўс адкрыў лік. У завяршэнні гульні дублем адзначыўся Мам Дзіуф, а паміж яго мячамі ў гасцей адзначыўся Пяньел Млапа.
Хафенхайм 1899 3-0 Гамбург
4 - 1-0 Фірміна
44 - 2-0 Зюле
61 - 3-0 Бек
Гульня самых вясёлых і непрадказальных каманд Бундэслігі прынесла самы сенсацыйны вынік у гэтым туры. Гамбург 2 раз запар прайграе 3-0 і 4 раз запар прапускае 3 мячы ў матчы, а Хафенхайм не адмовіў сябе ў задавальненні забіць. Адзначым гол Рабэрта Фірміна. У Бундэслізе бразілец па статыстыцы забівае праз матч.
24 - 1-0 Пак Чжу Хо
86 - 2-0 Гу Чжа Чхоль
І зноў шыкоўныя мячы ў Бундэслізе. На гэты раз вызначыліся два гульцы с Паўднёвай Карэі. У першым выпадку Паку дапамог рыкашэт ад абаронцы Фрайбурга, які дэзарыентаваў Алівера Баўмана, а вось другі гол цалкам заслуга Гу Чжа Чхоля, які прыняў мяч, пракінуў яго сабе і дакладна стрэліў па брамцы.
І апошні матч суботы:
Аўгсбург 3-1 Вердэр
3 - 0-1 Кальсэн-Бракер (аўтагол)
11 - 1-1 Вернэр
49 - 2-1 Халіл Алтынтоп
55 - 3-1 Хан
Калі б у самым пачатку сезону мне сказалі, што Аўгсбург перайграе Вердэр я б з сумненнем да гэтага аднёсся б, але зараз, гледзячы ў табліцу, гэты вынік не павінен здзіўляць. Клуб з Баварыі прэтэндуе не проста на Еўракубкі, але і мае добры шанс на Лігу Чэмпіёнаў. Толькі ўявіце сабе на хвіліну, АЎГСБУРГ У ЛІГЕ ЧЭМПІЁНАЎ!!! Ну, хопіць, да гэтага пакуль яшчэ далёка, а вось перамога над Вердэрам адбылася зусім нядаўна. Гаспадары, прапусціўшы у пачатку гол с кутавога, нават не гол, а аўтагол, не кінулі гульню і на 11 і 49 хвілінах вызначыліся шыкоўнымі галамі. Ну а ў трэцім мячы ўся сутнасць абароны Вердэра на працягу апошніх сезонаў. Усе гэта можна пабачыць тут. Сапраўды шкада фанаў брэменцаў.
Пераходзім да нядзелі і ў якасці аперытыва быў матч у сталіцэ Германіі Берліне, дзе мясцовая Герта сустракалася з Нюрнбергам.
4 - 1-0 Адрыян Рамас
20 - 1-1 Фойльнэр
68 - 1-2 Дрміч
90 - 1-3 Дрміч (пенальці)
Нюрнберг, які не выйграў ніводнага матча ў першым крузе у пачатку другога выдаў 2 перамогі запар. Пасля Хафенхайма ахвярай баварцаў стала "старая дама". А пачыналася ўсё для гасцей не так добра. На 4 хвіліне аб'ект палявання Дортмунда Адрыян Рамас лік адкрыў. Потым няўдалы вынас абаронцаў Герты і Фойльнер зраўнівае лік. У другім тайме перамогу Нюрнбергу прынёс Ёсіп Дрміч, які аформіў дубль.
Апошні матч тура граўся ў Мюнхене:
Баварыя Мюнхен 5-0 Айнтрахт Франкфурт
12 - 1-0 Гётцэ
44 - 2-0 Рыберы
67 - 3-0 Робэн
69 - 4-0 Дантэ
89 - 5-0 Манджукіч
Баварыя, нягледзячы на на камфортны адрыў, працягвае граць у поўную моц. Сёння пад каток папаў франкфуртскі Айнтрахт. У першым крузе гульня паміж гэтымі камандамі была больш упартай і непрыемнай для Баварыі. Хасэп Гвардзіола толькі-толькі прыйшоў у клуб, пачаліся змены, была крытыка пасля Суперкубка Германіі, але сёння гэта ўсё ў мінулым. Зараз Баварыя - танк, які ў Германіі не можа супыніць ніхто. 12 хвіліна - Гётцэ, 44 - Рыберы, 67 - Робэн, 69 - Дантэ і 89 - Манджукіч. Гэта той выпадак, калі лепш пагледзець гэта, чым прачытаць.
Турнірная табліца пасля 19 туру. Гамбург у небяспечнай зоне, Шальке, дзякуючы сабе і Гановеру выйшаў на 4 месца, а Дортмунд стаў трэцім. У панядзелак напішу пра асоб, прыгожыя галы і сімвалічную зборную гэтага туру. Спадзяюся, будзе цікава!